Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

панаця́гваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. што. Нацягваючы, напяць усё, многае.

П. вяроўкі.

2. што. Надзець на сябе многа чаго-н., накрыцца чым-н. — пра ўсіх, многіх (разм.).

Дзеці панацягвалі на сябе коўдры.

3. чаго. Прыцягнуць, прынесці за некалькі прыёмаў вялікую колькасць чаго-н. (разм.).

П. галля.

паначышча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. чаго. Чысцячы, нарыхтаваць многа чаго-н.

П. рыбы.

2. што. Начысціць, вычысціць усё, многае.

П. гузікі мундзіраў.

паначэ́пліваць, -аю, -аеш, -ае; -аны і (разм.) паначапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., што і чаго.

Начапіць на каго-, што-н. усё, многае або ў вялікай колькасці.

П. вёдры на крукі.

П. шаблі.

панашыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што і чаго.

1. Нашыць вялікую колькасць чаго-н.

П. сукенак.

2. Прышыць многа зверху чаго-н.

П. кішэні на камбінезон.

панаяда́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Наесціся — пра ўсіх, многіх.

Усе панаядаліся ўдосталь.

панаязджа́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.

Наехаць, з’ехацца ў адно месца ў вялікай колькасці.

Панаязджала шмат людзей на кірмаш.

па́нда, -ы, ДМ па́ндзе, мн. -ы, -аў, ж.

Два віды млекакормячых жывёлін атрада драпежных: вялікая панда, або бамбукавы мядзведзь (сямейства мядзведзяў), і малая панда (сямейства янотавых).

|| прым. па́ндавы, -ая, -ае.

па́ндус, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Нахіленая пляцоўка, якая замяняе лесвіцу, а таксама служыць для ўезду аўтамашын і экіпажаў на мост, у гараж і пад.

пандэмі́я, -і, ж.

Павальная эпідэмія, што ахоплівае вялікія рэгіёны, цэлыя краіны.

|| прым. пандэмі́чны, -ая, -ае.

панегі́рык, -а, мн. -і, -аў, м. (кніжн.).

1. У антычныя часы: красамоўная прамова хвалебнага зместу, у тым ліку ў літаратурным творы.

2. перан. Празмерная пахвала; хвалебны водзыў аб кім-, чым-н.

|| прым. панегіры́чны, -ая, -ае.