памідо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.
Агародная расліна сямейства паслёнавых, а таксама акруглы плод яе, звычайна чырвонага або жоўтага колеру.
|| прым. памідо́рны, -ая, -ае.
памі́ж, прыназ.
1. з Р або Т. Ужыв. для ўказання становішча прадмета або праяўлення дзеяння ў перамежку, пасярэдзіне чаго-н.
П. акном і сталом.
П. хмар.
П. двух агнёў (перан.). П. дзесяццю і дванаццаццю гадзінамі.
2. з Т або Р. Ужыв. для ўказання на групу прадметаў або асоб, у асяроддзі якіх наглядаюцца ўзаемасувязі, узаемаадносіны, узаемадзеянне.
П. намі ёсць дамоўленасць.
П. старымі сябрамі або п. старых сяброў стаў назірацца разлад.
П. намі (па сакрэце).
3. з Т. Служыць для ўказання на супастаўленне якіх-н. прадметаў, асоб, з’яў.
Розніца п. прыказкай і прымаўкай.
4. з Т. Служыць для абазначэння якой-н. групы прадметаў ці асоб, у межах якой адбываецца размеркаванне, падзел чаго-н.
Размеркаваць працу п. супрацоўнікамі.
памізарне́лы, -ая, -ае.
Які зрабіўся мізэрным, схуднелым.
П. чалавек.
памізарне́ць гл. мізарнець.
памі́лаваць, -лую, -луеш, -луе; -луй; -лаваны; зак., каго (што).
1. Дараваць каму-н. віну, пашкадаваць.
Не памілуе вас за гэта бацька.
2. Адмяніць або змякчыць пакаранне асуджанаму.
П. асуджанага.
|| наз. памі́лаванне, -я, н. (да 2 знач.).
Просьба аб памілаванні.
паміна́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Кніжачка са спісам для памінання.
Занесці ў п. каго-н.
паміна́льны, -ая, -ае.
Які наладжваецца пры памінках; які мае адносіны да памінак.
П. стол.
П. абрад.
памі́нкі, -нак.
Абрадавы абед у памяць памерлага пасля хаўтур або праз пэўны тэрмін з дня смерці.
Запрашаць родных на п.
Справіць п. па кім-н.