Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

палявы́, -а́я, -о́е.

1. гл. поле.

2. Які знаходзіцца або які робіцца ў полі (не ў садзе, не ў лесе, не ў гарах).

Палявыя травы.

Палявая мыш.

Палявыя работы.

3. Які мае адносіны да баявых дзеянняў, паходны.

Палявая артылерыя.

Палявая пошта.

П. статут.

Палявая форма.

паляга́нне гл. палегчы.

паляга́ць гл. палегчы.

палягча́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго.

Вылегчаць, кастрыраваць усіх, многіх.

палягча́ць² гл. палегчыць.

палягчэ́нне, -я, н.

1. гл. палегчыць.

2. Стан лёгкасці, вызвалення ад чаго-н.

Адчуць некаторае п.

палягчэ́ць гл. лягчэць.

паляжа́ць, -ляжу́, -ляжы́ш, -ляжы́ць; -ляжы́м, -лежыце́, -ляжа́ць; -ляжы́; зак.

Прабыць некаторы час лежачы.

П. пасля абеду.

паля́кі, -аў, адз.я́к, -а, м.

Заходнеславянскі народ, які складае асноўнае насельніцтва Польшчы.

|| ж. по́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек.

|| прым. по́льскі, -ая, -ае.

паля́на, -ы, мн. -ы, -ля́н, ж.

Невялікая, адкрытая прастора сярод лесу, хмызняку.

|| памянш. паля́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. і памянш.-ласк. паля́начка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.