падпераза́ць, -перажу́, -пяра́жаш, -пяра́жа; -перажы́; -пяра́заны; зак., каго-што.
Надзець на каго-н. пояс, папругу.
|| незак. падпяра́зваць, -аю, -аеш, -ае.
|| звар. падпераза́цца, -перажу́ся, -пяра́жашся, -пяра́жацца; -перажы́ся; незак. падпяра́звацца, -аюся, -аешся, -аецца.
падпе́рці, падапру́, падапрэ́ш, падапрэ́; падапро́м, падапраце́, падапру́ць; падпёр, -пе́рла; падапры́; -пёрты; зак.
1. чым, што. Паставіць падпорку для падтрымкі чаго-н., падтрымаць чым-н.
2. асаб. і безас. Пра наступленне крайняй неабходнасці (разм.).
Такая нявыкрутка падперла.
|| незак. падпіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
падпе́рціся, падапру́ся, падапрэ́шся, падапрэ́цца; падапро́мся, падапраце́ся, падапру́цца; падпёрся, -пе́рлася; падапры́ся; зак.
Абаперціся чым-н. на што-н.
П. локцямі.
|| незак. падпіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
падпілава́ць, -лу́ю, -лу́еш, -лу́е; -лу́й; -лава́ны; зак., што.
1. Падрэзаць пілой, напільнікам.
П. слуп.
2. Пілуючы, падкараціць, стачыць.
П. рогі.
|| незак. падпіло́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. падпіло́ўванне, -я, н. і падпіло́ўка, -і, ДМ -ло́ўцы, ж.
падпільнава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак., каго-што.
Падсцерагаючы, дачакацца з’яўлення каго-, чаго-н.
П. звера.
|| незак. падпільно́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
падпіра́цца гл. падперціся.
падпіса́цца, -ішу́ся, -і́шашся, -і́шацца; -ішы́ся; зак.
1. Паставіць свой подпіс пад чым-н.
П. пад рэцэнзіяй.
2. на што. Стаць падпісчыкам чаго-н.
П. на перыядычныя выданні.
|| незак. падпі́свацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. падпіса́нне, -я, н. (да 1 знач.), падпі́сванне, -я, н. (да 1 знач.) і падпі́ска, -і, ДМ падпі́сцы, ж. (да 2 знач.).
|| прым. падпі́сачны, -ая, -ае (да 2 знач.).
падпіса́ць, -ішу́, -і́шаш, -і́ша; -ішы́; -і́саны; зак.
1. што. Пацвердзіць, заверыць, паставіўшы подпіс.
П. загад.
П. дагавор (заключыць яго).
2. што. Прыпісаць пад чым-н.
П. некалькі радкоў.
3. што. Зрабіць які-н. надпіс, паметку на чым-н.
П. сшытак.
4. каго (што) на што. Уключыць у лік падпісчыкаў.
П. каго-н. на часопіс.
|| незак. падпі́сваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. падпіса́нне, -я, н. (да 1 знач.), падпі́сванне, -я, н. (да 1—3 знач.), падпі́ска, -і, ДМ -сцы, ж. (да 4 знач.) і по́дпіс, -у, м. (да 1 знач.).
Падпісанне дагавора.
Падпісванне сшытка.
Падпіска на газеты.
Даць дакумент на подпіс.
падпі́ска, -і, ДМ -пі́сцы, ж.
1. гл. падпісацца, падпісаць.
2. Пісьмовае абавязацельства ў чым-н.
Узяць падпіску аб нявыездзе.