падпіса́ць, -ішу́, -і́шаш, -і́ша; -ішы́; -і́саны; зак.
1. што. Пацвердзіць, заверыць, паставіўшы подпіс.
П. загад.
П. дагавор (заключыць яго).
2. што. Прыпісаць пад чым-н.
П. некалькі радкоў.
3. што. Зрабіць які-н. надпіс, паметку на чым-н.
П. сшытак.
4. каго (што) на што. Уключыць у лік падпісчыкаў.
П. каго-н. на часопіс.
|| незак. падпі́сваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. падпіса́нне, -я, н. (да 1 знач.), падпі́сванне, -я, н. (да 1—3 знач.), падпі́ска, -і, ДМ -сцы, ж. (да 4 знач.) і по́дпіс, -у, м. (да 1 знач.).
Падпісанне дагавора.
Падпісванне сшытка.
Падпіска на газеты.
Даць дакумент на подпіс.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)