Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

мемарыя́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Манументальнае скульптурнае збудаванне-помнік на месцы якой-н. падзеі.

2. Спартыўнае спаборніцтва, прысвечанае памяці выдатнага спартсмена.

мемарыя́льны, -ая, -ае.

Які служыць для ўвекавечання памяці якой-н. асобы або падзеі.

М. комплекс «Хатынь».

мембра́на, -ы, мн. -ы, -ра́н, ж.

Пругкая перапонка, тонкая металічная пласцінка, здольная вагацца.

М. тэлефона.

|| прым. мембра́нны, -ая, -ае і мембра́навы, -ая, -ае.

мемуа́ры, -аў.

Нататкі аб мінулых падзеях, зробленыя сведкамі або ўдзельнікамі тых падзей.

|| прым. мемуа́рны, -ая, -ае.

мемуары́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Аўтар мемуараў.

|| ж. мемуары́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. мемуары́сцкі, -ая, -ае.

ме́на гл. мяняцца, мяняць.

менаві́та, часц.

1. Ужыв. для падкрэслівання, узмацнення якога-н. члена сказа ў знач. якраз так.

Ён сказаў м. так.

2. у складзе злуч. Ужыв. перад пералічэннем каго-, чаго-н.

З’явіліся ўсе, а м.: Алесь, Рыгор і Хведар.

менавы́, -а́я, -о́е.

Заснаваны на абмене.

М. гандаль.

Менавая вартасць.

ме́неджар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па кіраванні працэсамі ў розных сферах чалавечай дзейнасці, арганізацыі дзейнасці банкаў, кампаній, фінансавых устаноў і пад.

Падрыхтоўка менеджараў.

ме́неджмент, -у, М -нце, м. (спец.).

Мастацтва кіравання інтэлектуальнымі, фінансавымі, матэрыяльнымі рэсурсамі.