менаві́та, часц.
1. Ужыв. для падкрэслівання, узмацнення якога-н. члена сказа ў знач. якраз так.
Ён сказаў м. так.
2. у складзе злуч. Ужыв. перад пералічэннем каго-, чаго-н.
З’явіліся ўсе, а м.: Алесь, Рыгор і Хведар.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)