Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

медыка-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. медыцынскі, напр.: медыка-інструментальны, медыка-прафілактычны, медыка-санітарны, медыка-фармацэўтычны, медыка-хірургічны.

ме́дыя, нескл., мн.

Сродкі масавай інфармацыі.

Беларускія м.

медыя́на, -ы, мн. -ы, -дыя́н, ж.

У геаметрыі: адрэзак прамой лініі, які злучае вяршыню трохвугольніка з сярэдзінай процілеглай стараны.

межава́ць, мяжу́ю, мяжу́еш, мяжу́е; мяжу́й; межава́ны; незак.

1. Мець агульную мяжу, быць сумежным (разм.).

2. што. Вызначаць межы ўчасткаў пры падзеле зямлі.

М. палі.

|| наз. межава́нне, -я, н.

межаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Спецыяліст па межаванні; землямер.

межавы́ гл. мяжа.

ме́жань, -і, ж.

Перыяд з найбольш нізкім устойлівым узроўнем вады ў рацэ.

Зімовая м.

|| прым. ме́жанны, -ая, -ае.

М. перыяд.

мезазо́йскі, -ая, -ае.

У выразе: мезазойская эра (спец.) — эра геалагічнай гісторыі Зямлі, якая ідзе за палеазойскай і папярэднічае кайназойскай эры.

мезані́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Надбудова над сярэдняй часткай невялікага жылога дома.

|| прым. мезані́нны, -ая, -ае.

ме́зенец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

Пяты, самы малы палец на руцэ і на назе.

|| памянш. ме́зенчык, -а, мн. -і, -аў, м.