машбюро́, нескл., н. (гіст.).
Машынапіснае бюро.
машна́, -ы́, мн. -ы́, машо́н, ж.
1. Мяшочак для грошай (уст.).
2. перан. Пра грошы, багацце (разм.).
Тугая м.
машо́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
1. Тое, што і машна (уст.).
2. Скурна-мышачны мяшочак, у якім знаходзяцца мужчынскія палавыя залозы.
|| прым. машо́начны, -ая, -ае (да 2 знач.).
машта́б, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Адносіны даўжыні лініі на карце, глобусе, чарцяжы і пад. да даўжыні ў натуры.
М. — дваццаць пяць кіламетраў у адным сантыметры.
2. перан. Размах, значэнне.
Шырокі м. будаўнічых работ.
У сусветным маштабе.
|| прым. машта́бны, -ая, -ае.
машта́бнасць, -і, ж.
Вялікі размах, глыбіня ахопу чаго-н.
М. падзей.
машта́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
Невялікі моцны конь.
машы́на, -ы, мн. -ы, -шы́н, ж.
1. Механізм або сукупнасць механізмаў, што выконваюць пэўную работу, ператвараючы адзін від энергіі ў другі.
Паравая м.
Вязальная м.
2. перан. Аб арганізацыі, асобе, якая дзейнічае падобна механізму бесперабойна і дакладна; сістэма.
Ваенная м.
3. Тое, што і аўтамабіль.
Легкавая м.
|| прым. машы́нны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).
М. парк.
М. пераклад.
машына...
Першая састаўная частка складаных слоў са знач. машына, машынны, напр.: машыназабеспячэнне, машынапракатны, машынаўладальнік.