Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

мача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., што.

1. Апускаць у што-н. вадкае або сыпкае.

М. бульбу ў скваранае сала.

2. Вырабляць што-н. апусканнем у які-н. раствор (спец.).

М. запалкі.

|| аднакр. макну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. мача́нне, -я, н.

ма́чта, -ы, ДМ -чце, мн. -ы, мачт і -аў, ж.

Высокі слуп для парусоў на судне, а таксама збудаванне ў выглядзе слупа для розных мэт.

|| прым. ма́чтавы, -ая, -ае.

М. лес.

М. ліхтар.

мачтавы́, -о́га, мн. -ы́я, -ы́х, м.

Матрос, які нясе службу на мачце.

мачто́ўнік, -у, м.

Лес, прыгодны для мачтаў.

М. знаходзіцца пад пільнай аховай.

мачу́лішча, -а, мн. -ы, -ішч і -аў, н. (гіст.).

Месца, дзе мочаць лён, каноплі і пад.

мачы́льня, -і, мн. -і, -лень і -льняў, ж.

Тое, што і мачулішча.

ма́чыха гл. мачаха.

мачы́цца, мачу́ся, мо́чышся, мо́чыцца; незак.

1. Рабіцца мокрым, прамакаць наскрозь.

З-за маленькага шчупачка няварта было м.

2. Выдзяляць мачу.

|| зак. памачы́цца, -мачу́ся, -мо́чышся, -мо́чыцца.

мачы́ць, мачу́, мо́чыш, мо́чыць; мо́чаны; незак.

1. каго-што. Рабіць мокрым, вільготным.

Дождж мочыць збожжа.

2. што. Трымаць што-н. у чым-н. вадкім, прамочваць, насычаць вадкасцю, каб надаць адпаведныя якасці, уласцівасці.

М. лён.

|| зак. замачы́ць, -мачу́, -мо́чыш, -мо́чыць; -мо́чаны і намачы́ць, -мачу́, -мо́чыш, -мо́чыць; -мо́чаны; наз. замо́чванне, -я, н. (да 2 знач.), замо́чка, -і, ДМ -чцы, ж. (да 2 знач.) і мачэ́нне, -я, н. (да 2 знач.).

|| прым. мачы́льны, -ая, -ае.

машасто́вы гл. мошаст.