масажава́ць, -жу́ю, -жу́еш, -жу́е; -жу́й; -жава́ны; незак., каго-што.
Рабіць масаж.
М. хвораму руку.
|| наз. масажава́нне, -я, н.
масажы́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.
Спецыяліст па масажы.
|| ж. масажы́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
|| прым. масажы́сцкі, -ая, -ае.
масі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., каго-што (спец.).
Сканцэнтраваць (канцэнтраваць) у адным месцы (войскі, авіяцыю, артылерыйскі агонь і пад.).
М. артылерыю.
|| наз. масіро́ўка, -і, ДМ -ро́ўцы, ж.
масі́ў, -сі́ву, мн. -сі́вы, -сі́ваў, м.
1. Горнае ўзвышша аднароднай геалагічнай будовы.
Горныя масівы.
2. Вялікая прастора, аднародная па якіх-н. прыметах.
Лясныя масівы.
|| прым. масі́ўны, -ая, -ае.
масі́ўны, -ая, -ае.
1. гл. масіў.
2. Цяжкі, вялікі.
Масіўнае збудаванне.
Масіўная фігура.
|| наз. масі́ўнасць, -і, ж.
ма́ска, -і, ДМ ма́сцы, мн. -і, ма́сак, ж.
1. Накладка на твар, падобная на звярыную морду або чалавечы твар з выразам для вачэй, а таксама чалавек у такой накладцы.
Навагодняя м.
М. зайца.
2. перан. Прытворства, якое хавае сутнасць каго-, чаго-н.
Прыкрывацца маскай.
3. Злепак з гіпсу, зняты з твару нябожчыка.
Пасмяротная м.
4. Засцерагальная накладка на твар.
Супрацьгазавая м.
5. У касметыцы: слой накладзенага на твар лекавага сродку, крэму і пад.
◊
Скінуць маску — паказаць сваю сапраўдную сутнасць.
маскара́д, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
1. Баль, вечар, на які прыходзяць у масках і спецыяльных касцюмах.
Навагодні м.
2. перан. Прытворства, падман.
|| прым. маскара́дны, -ая, -ае.
маскатэ́ль, -і, ж., зб.
Хімічныя рэчывы (фарбы, клей і інш.) як прадмет гандлю.
|| прым. маскатэ́льны, -ая, -ае.
Маскатэльныя тавары.
маскірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак., каго-што.
1. Апранаць каго-н. у маскарадны касцюм, надзяваць маску.
2. Рабіць каго-, што-н. нябачным для каго-н.
М. танкі.
М. свой намер (перан.).
|| зак. замаскірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны.
|| звар. маскірава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся; зак. замаскірава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся.
|| наз. маскіро́ўка, -і, ДМ -ро́ўцы, ж. (да 2 знач.).
|| прым. маскіро́вачны, -ая, -ае (да 2 знач.).
М. халат.
маскіро́ўка, -і, ДМ -ро́ўцы, ж.
1. гл. маскіраваць.
2. мн. -і, -ро́вак. Тое, чым маскіруюць, маскіруюцца.
Зняць маскіроўку.