Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

малано́шаны, -ая, -ае.

Пра вопратку, абутак, якія насілі нядоўгі час.

малапісьме́нны, -ая, -ае.

1. Які не ўмее добра пісаць і чытаць.

2. Выкананы недастаткова пісьменна, з памылкамі.

Пратакол напісаны малапісьменна (прысл.).

|| наз. малапісьме́ннасць, -і, ж.

малапрадукты́ўны, -ая, -ае.

Недастаткова прадуктыўны, які рэдка выкарыстоўваецца.

М. суфікс.

|| наз. малапрадукты́ўнасць, -і, ж.

малапрадукцы́йны, -ая, -ае.

1. Які прыносіць мала вынікаў.

Малапрадукцыйная праца.

2. Які дае недастатковую колькасць прадукцыі.

Малапрадукцыйная жывёла.

|| наз. малапрадукцы́йнасць, -і, ж.

малапрыда́тны, -ая, -ае.

Недастаткова прыдатны для выкарыстання.

Малапрыдатная зямля.

|| наз. малапрыда́тнасць, -і, ж.

маларазвіты́, -а́я, -о́е.

1. Які не дасягнуў поўнага фізічнага развіцця.

Маларазвітыя мускулы рук.

2. Які не дасягнуў высокага ўзроўню развіцця.

Маларазвітая прамысловасць.

3. Які не мае шырокага кругагляду, недастаткова адукаваны.

М. чалавек.

|| наз. маларазві́тасць, -і, ж.

маларо́слы, -ая, -ае.

Невялікага росту.

М. хлопец.

|| наз. маларо́сласць, -і, ж.

маласі́льны, -ая, -ае.

Які мае невялікую магутнасць, сілу; слабы.

М. рухавік.

|| наз. маласі́льнасць, -і, ж.

маласо́льны, -ая, -ае.

Мала, слаба прасолены.

М. агурок.

|| наз. маласо́льнасць, -і, ж.

маласяме́йны, -ая, -ае.

Які мае невялікую сям’ю.

Інтэрнат для маласямейных (наз.).

|| наз. маласяме́йнасць, -і, ж.