любава́цца, -бу́юся, -бу́ешся, -бу́ецца; -бу́йся; незак.
Разглядаць каго-, што-н. з задавальненнем; адчуваць захапленне кім-, чым-н.
Л. прыродай.
Л. прыгажосцю артысткі.
|| зак. палюбава́цца, -бу́юся, -бу́ешся, -бу́ецца; -бу́йся.
|| наз. любава́нне, -я, н.
лю́басць, -і, ж.
1. Пачуццё глыбокай прыхільнасці да каго-, чаго-н., адданасці каму-, чаму-н.; замілаванне кім-, чым-н.
Л. да роднага краю.
2. у знач. вык. Любата.
Хлопец — адна л.
любата́, -ы́, ДМ -баце́, ж.
1. Тое, што люба, што выклікае захапленне прывабнасцю, прыгажосцю.
2. у знач. вык. Пра захапленне, зачараванне кім-, чым-н., задавальненне ад каго-, чаго-н.
Дзяўчына — проста л.
любі́знік, -у, м.
Нагаворнае зелле, якое нібыта здольна прывабіць, прычараваць каханага.
любі́мец, -мца, мн. -мцы, -мцаў, м.
Той, каго асабліва любяць, кім захапляюцца; улюбёнец.
Л. публікі.
|| ж. любі́міца, -ы, мн. -ы, -міц.
любі́мчык, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Той, хто карыстаецца чыёй-н. любоўю, апякунствам на шкоду іншым (разм.).
Л. маці.
2. гл. любімец.
любі́мы, -ая, -ае.
Які выклікае пачуццё любові, якому аддаецца перавага перад іншымі, асабліва дарагі каму-н.
Л. пісьменнік.
Любімая справа.
любі́цель, -я, мн. -і, -яў, м.
1. чаго і з інф. Чалавек, які мае прыхільнасць да чаго-н.
Л. музыкі.
Л. пагаварыць.
2. Той, хто займаецца любімай справай не як прафесіянал; аматар.
Садавод-л.
|| ж. любі́цельніца, -ы, мн. -ы, -ніц (да 1 знач.).
|| прым. любі́цельскі, -ая, -ае (да 2 знач.).
Л. спектакль.
любі́цца, люблю́ся, лю́бішся, лю́біцца; незак. (разм.).
Любіць адно аднаго, знаходзіцца ў любоўных адносінах.
Яны даўно любяцца.
любі́ць, люблю́, лю́біш, лю́біць; незак.
1. каго-што. Адчуваць любоў (у 1 знач.) да каго-, чаго-н.
Л. радзіму.
Л. родную мову.
Л. маці.
Дзе не любяць — не гасці, а дзе любяць — не часці (прыказка).
2. што і з інф. Мець цягу, быць схільным да чаго-н.
Л. музыку.
Л. добры харч.
Каса любіць брусок і сала кусок (прыказка). Л. збіраць грыбы.
3. з дадан. Быць задаволеным чым-н., адчуваць задавальненне ад чаго-н.
Бацька не любіць, калі яму пярэчаць.
4. што. Мець патрэбу ў якіх-н. умовах для існавання, росту і пад.
Елка любіць цень.
Расліны любяць святло.