лом², -у, м., зб.
1. Ломаныя ці прыгодныя толькі для перапрацоўкі (пераважна металічныя) прадметы.
Жалезны л.
Збіраць л.
2. Тое, што і ламачча (у 1 знач.).
|| прым. ло́маны, -ая, -ае.
ло́мка, -і, ДМ -мцы, ж.
1. гл. ламаць.
2. спец. Фізічныя і псіхічныя расстройствы, якія развіваюцца ў хворых на наркаманію і алкагалізм праз некаторы час пасля спынення прыёму наркотыкаў, алкаголю або памяншэння іх дозы.
ло́мкі, -ая, -ае.
1. Які лёгка ломіцца, крохкі.
Л. лёд.
2. Няўстойлівы, пераменлівы (пра голас).
|| наз. ло́мкасць, -і, ж.
Л. голасу.
ло́на, -а, н.
1. Улонне.
2. уст. Грудзі ці чэрава жанчыны як сімвал мацярынства.
Мацярынскае л.
3. перан., чаго. Нетры зямлі, вады.
4. перан. Тое, што з’яўляецца прытулкам, прыстанішчам для каго-, чаго-н.
◊
У лона чаго, у знач. прыназ. з Р (кніжн.) — у сферу якой-н. дзейнасці.
У лона царквы.
|| прым. ло́нны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).
Лоннае зрашчэнне.
ло́пасць, -і, мн. -і, -ей, ж.
1. Шырокі плоскі канец чаго-н.
Л. вясла.
2. Рабочая, плоскай формы частка суднавых колаў, грабных і паветраных вінтоў.
Л. кола турбіны.
|| прым. ло́пасцевы, -ая, -ае.
ло́пацень, -патня, мн. -патні, -патняў, м.
1. Той, хто многа гаворыць, лапоча (разм., пагард.).
2. Няроўнасць у адкляпанай касе.
Першы раз кляпаў касу і нагнаў лопатняў.
ло́пацца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ецца; незак.
1. Даваць трэшчыны, ірвацца з трэскам, надзімаючыся разрывацца і знікаць.
Лёд лопаецца.
Шклянка лопаецца.
2. перан. Цярпець крах, поўную няўдачу (разм.).
Лопаюцца планы.
◊
Лопацца са смеху (разм.) — знемагаць ад смеху.
ло́паць¹, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае; незак.
Лапатаць крыламі (пра птушак).
|| аднакр. ло́пнуць, -не.
|| наз. ло́панне, -я, н.
ло́паць², -аю, -аеш, -ае; незак., што (разм.).
Прагна есці.
|| зак. зло́паць, -аю, -аеш, -ае.
Місу крупені злопаў.