ласу́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
Той, хто любіць паласавацца.
|| ж. ласу́ха, -і, ДМ -су́се, мн. -і, -су́х.
ласу́нак, -нку, мн. -нкі, -нкаў, м.
1. Што-н. вельмі смачнае; улюбёная страва.
2. звычайна мн. (ласу́нкі, -аў). Кандытарскія вырабы, салодкае, прысмакі.
Пачаставаць дзяцей ласункамі.
ла́сцік, -у, м.
1. Гумка для сцірання напісанага алоўкам.
2. Баваўняная тканіна, якая ўжыв. звычайна на падкладку.
Ласцікавая падкладка.
|| прым. ла́сцікавы, -ая, -ае.
ла́сы, -ая, -ае.
1. Вельмі смачны.
Л. кусок.
2. на што і да чаго. Які мае асаблівую цягу да чаго-н.; прагны; які выражае ахвоту, захапленне.
Л. да смятаны.
Паглядаць ласа (прысл.). Л. як кот на каўбасы (прымаўка). Л. на чужыя прыпасы (прымаўка).
|| наз. ла́сасць, -і, ж. (да 2 знач.).
ласяня́ і ласянё, -ня́ці, мн. -ня́ты, -ня́т, н.
Дзіцяня лася.
лася́ціна, -ы, ж.
Мяса лася як ежа.
Раз у жыцці давялося пакаштаваць ласяціны.
ла́та¹, -ы, ДМ ла́це, мн. -ы, лат, ж.
Кавалак тканіны, скуры, якім залатана дзірка на адзенні, абутку і пад.
|| памянш. ла́тачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым. ла́тны, -ая, -ае.
ла́та², -ы, ДМ ла́це, мн. -ы, лат, ж.
Абчасаная жэрдка, якая кладзецца ўпоперак крокваў пры крыцці страхі.
Палажыць латы.
|| прым. ла́тны, -ая, -ае.
Латныя цвікі.
лата́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
1. Адкрыты жолаб для сцёку, ссыпання чаго-н.
2. Паўкруглае або прамавугольнае прыстасаванне ў выглядзе невялікага жолаба ў млыне для ссыпання збожжа ў жорны.
Млынавы л.
|| прым. латако́вы, -ая, -ае.
ла́таны, -ая, -ае.
3 латкамі, рапараваны, лаплены.
Л. армяк.
Хоць у латаным, абы не ў хватаным (прыказка).