Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

абво́д, -у, М -дзе, м.

1. гл. абвесці.

2. Лінія ўмацаванняў вакол чаго-н. (спец.).

Унутраны а.

3. часцей мн. (абво́ды, -аў). Вонкавыя абрысы корпуса судна (спец.).

абво́дзіць гл. абвесці.

абво́дка гл. абвесці.

абво́з гл. абвезці.

абво́зіць гл. абвезці.

абво́рваць гл. абараць.

абво́страны, -ая, -ае.

1. Пра рысы твару: завостраны, схуднелы.

Твар з абвостранымі скуламі.

2. Больш востры, чым звычайна, павышаны, узмоцнены.

А. слых.

3. Напружаны, непрыязны.

Абвостраныя сямейныя адносіны.

|| наз. абво́странасць, -і, ж.

абву́гліцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ліцца; зак.

Абгарэць зверху, па краях.

Палена абвуглілася.

|| незак. абву́глівацца, -аецца.

абву́гліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., што.

Абпаліць зверху, па краях.

А. палена.

Пажар абвугліў дрэвы.

|| незак. абву́гліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абву́гліванне, -я, н.

абвы́клы, -ая, -ае (разм.).

Такі, да якога прывыклі, які стаў звычайным, заўсёдным.

Усё здавалася звычайным, абвыклым.