Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

абвінава́ўчы, -ая, -ае.

Які змяшчае ў сабе абвінавачанне.

А. акт.

абвінава́ціць, -ва́чу, -ва́ціш, -ва́ціць; -ва́чаны; зак., каго-што.

1. Палічыць каго-н. вінаватым у чым-н., папракнуць за што-н.

А. у няшчырасці.

2. Устанавіць віну каго-н. у судовым парадку; лічачы вінаватым, прыцягнуць да судовага разбору.

|| незак. абвінава́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абвінава́чванне, -я, н.

абвінава́чанне, -я, н.

1. Прызнанне каго-н. вінаватым у чым-н.

Зняць а.

Судзіць па абвінавачанні ў крадзяжы.

2. Той бок у судовым працэсе, які абвінавачвае (спец.).

Сведкі абвінавачання.

абвінава́чаны, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

Той, каму прад’яўлена абвінавачанне.

А. быў апраўданы судом.

|| ж. абвінава́чаная, -ай, мн. -ыя, -ых.

абвіну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак., чым.

Абгарнуцца, ахінуцца.

А. хусткай.

|| незак. абвіна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

абвіну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што, чым.

1. Абгарнуць, ахінуць чым-н.

А. кнігу паперай.

А. хворага коўдрай.

2. перан. Абкружыць, абступіць.

Вішнёвыя прысады абвінулі сядзібу.

|| незак. абвіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. абвіна́нне, -я, н.

абві́слы, -ая, -ае.

Які абвіс, адцягнуўся ўніз.

А. плашч.

|| наз. абві́сласць, -і, ж.

абві́снуць, -ну, -неш, -не; абвіс, -сла; -ні́; зак.

1. Апусціцца ўніз.

Галіны дрэва абвіслі.

2. Павіснуць ад знямогі.

Рукі ў хворага абвіслі.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Адцягнуцца, апусціцца.

Скура на твары абвісла.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Выцягнуцца, стаць даўжэйшым (пра вопратку).

Падкладка паліто абвісла.

|| незак. абвіса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

абві́цца, абаўю́ся, абаўе́шся, абаўе́цца; абаўёмся, абаўяце́ся, абаўю́цца; абві́ўся, -віла́ся, -ло́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Абкруціцца вакол чаго-н., абвіць што-н.

Пуга абвілася вакол пугаўя.

2. Абвіць, абхапіць што-н.

Хмель абвіўся вакол балкона.

Ручкі дзіцяці абвіліся вакол матчынай шыі.

|| незак. абвіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

абві́ць, абаўю́, абаўе́ш, абаўе́; абаўём, абаўяце́, абаўю́ць; абві́ў, -віла́, -ло́; -ві́; -ві́ты; зак.

1. што. Абматаць што-н. чым-н. або што-н. вакол чаго-н., апаясаць.

А. провад ізаляцыйнай стужкай.

А. косы вакол галавы.

2. каго-што. Аплесці галінамі (пра расліны).

Хмель абвіў слупы паркана.

3. Ахутаць, абвалачы, ахапіць з усіх бакоў (пра дым, туман і пад.).

4. перан. Авалодаць, ахапіць, паланіць (пра пачуцці, жаданні, перажыванні).

5. Абхапіць, абняць рукамі.

Хлопчык абвіў бацькаву шыю.

|| незак. абвіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. абві́ўка, -і, ДМі́ўцы, ж. (да 1 знач.) і абвіва́нне, -я, н. (да 1 знач.).