Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

ке́глі, -яў, адз. -я, -і, ж.

1. толькі мн. Гульня, у якой драўляныя або пластмасавыя слупкі, якія ставяцца ў рад, збіваюцца шарам з пэўнай адлегласці.

2. Драўляныя або пластмасавыя слупкі для гэтай гульні.

|| прым. ке́гельны, -ая, -ае.

кедр, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -а. Хвойнае вечназялёнае дрэва.

Гімалайскі к.

2. -у. Драўніна гэтага дрэва.

|| прым. ке́дравы, -ая, -ае.

Кедравыя арэхі.

ке́драўка, -і, ДМ -раўцы, мн. -і, -равак, ж.

Лясная птушка атрада вераб’іных, якая харчуецца кедравымі арэшкамі.

кедра́ч, -у́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

Тое, што і кедроўнік.

кедро́ўнік, -у, мн. -і, -аў, м.

Лес з кедравых дрэў.

ке́ды, -аў, адз. кед, -а, М -дзе, м.

Спартыўны абутак з матэрыі на мяккіх рабрыстых гумавых падэшвах.

|| прым. ке́давы, -ая, -ае.

кейф гл. кайф.

кейфава́ць гл. кайфаваць.

кекс, -а, мн. -ы, -аў, м.

Кандытарскі выраб са здобнага цеста, пераважна з разынкамі.

|| прым. ке́ксавы, -ая, -ае.

келе́йны, -ая, -ае.

1. гл. келля.

2. перан. Тайны, сакрэтны, скрыты ад іншых.

Келейныя справы.

Вырашаць пытанне келейна (прысл.).

|| наз. келе́йнасць, -і, ж. (да 2 знач.).