Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

кветкаво́дства, -а, н.

Вырошчванне кветак як галіна садаводства.

Трэба развіваць к.

|| прым. кветкаво́дчы, -ая, -ае.

кве́тнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Градка, клумба, агародзік, дзе растуць кветкі.

К. перад вокнамі.

|| прым. кве́тнікавы, -ая, -ае.

кве́цень, -і, ж., зб.

Кветкі (на дрэвах, раслінах, лузе і пад.); цвіценне.

К. садоў.

квіеты́зм, -у, м. (кніжн.).

Пасіўна-сузіральныя, абыякавыя адносіны да жыцця.

|| прым. квіеты́чны, -ая, -ае.

кві́нта, -ы, ДМ -нце, мн. -ы, -аў, ж.

1. Пятая ступень гамы, а таксама інтэрвал, які ахоплівае пяць ступеней.

2. Самая высокая па тоне струна некаторых струнных інструментаў.

Павесіць нос на квінту (разм., жарт.) — зажурыцца, засумаваць.

квінтэсе́нцыя, -і, ж. (кніжн.).

Аснова, самая сутнасць чаго-н.

К. апавядання.

К. падзеі.

квінтэ́т, -а, Мэ́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Ансамбль з пяці выканаўцаў.

К. цымбалістаў.

2. Музычны твор для пяці галасоў або для пяці інструментаў.

К. Мікалая Аладава.

|| прым. квінтэ́тны, -ая, -ае.

квіт, -а́, М квіце́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

Квітанцыя.

Паштовы к.

|| прым. квіто́вы, -ая, -ае.

кві́та, у знач. вык. (разм.).

Усё, даволі; ніякай размовы.

Заплаціла і к.

І к., дзядзька Мікіта!

квіта́нцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

Афіцыйная распіска ў атрыманні ад каго-н. грошай або іншых каштоўнасцей.

|| прым. квітанцы́йны, -ая, -ае.