Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

ка́рта, -ы, ДМ ка́рце, мн. -ы, карт, ж.

1. Зменшаны чарцёж зямной паверхні, зорнага неба або паверхні якой-н. планеты.

Геаграфічная к.

К.

Месяца.

Астранамічная к.

2. Адзін з цвёрдых папяровых лісткоў, якія складаюць калоду для гульні і адрозніваюцца паміж сабой па намаляваных на іх умоўных фігурах або ачках чатырох масцей.

Калода карт.

3. мн. Гульня пры дапамозе калоды такіх лісткоў.

Гульня ў карты.

4. Бланк для запаўнення якімі-н. звесткамі.

Санаторная к.

Зблытаць карты — разладзіць, парушыць чые-н. планы, намеры.

І карты ў рукі — пра таго, хто мае ўсе магчымасці, умовы для чаго-н.

Карта біта — пра чый-н. правал, пройгрыш.

Раскрыць карты — перастаць трымаць у тайне свае планы і намеры.

Ставіць на карту што — рызыкаваць чым-н., спадзеючыся на выгаду, выйгрыш.

|| прым. карцёжны, -ая, -ае (да 3 знач.) і ка́ртачны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).

картава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак., што (разм.).

Перамешваць карты ў калодзе.

|| наз. картава́нне, -я, н.

карта́вінка, -і, ДМ -нцы, ж.

Злёгку картавае вымаўленне.

Гаварыць з картавінкай.

карта́віць, -та́ўлю, -та́віш, -та́віць; незак.

Вымаўляць нячыста, няправільна гукі «р» або «л».

карта́вы, -ая, -ае.

3 нячыстым, няправільным вымаўленнем гукаў («р» або «л»).

Картавае дзіця.

Картавае вымаўленне.

|| наз. карта́васць, -і, ж.

картаграфава́ць, -фу́ю, -фу́еш, -фу́е; -фу́й; -фава́ны; незак., што.

Наносіць на геаграфічную карту.

|| наз. картаграфава́нне, -я, н.

картагра́фія, -і, ж.

Навука аб складанні геаграфічных карт, а таксама само складанне іх.

|| прым. картаграфі́чны, -ая, -ае.

картатэ́ка, -і, ДМэ́цы, мн. -і, -тэ́к, ж.

Сістэматызаваны збор картак з якой-н. даведачнай ці ўліковай інфармацыяй.

К. замежнай літаратуры.

|| прым. картатэ́чны, -ая, -ае.

ка́ртка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Прамавугольны лісток паперы або кардону для запісу якіх-н. звестак.

Каталожная к.

Лічбы на картках.

2. Фатаграфічны здымак (разм.).

К. для пасведчання.

3. Пасведчанне, уліковы дакумент і пад. ў выглядзе невялікага ліста цвёрдай паперы.

Уліковая к.

Візітная к.

Банкаўская плацежная картка — плацежны інструмент, які забяспечвае доступ да банкаўскага рахунку і правядзенне безнаяўных плацяжоў за тавары і паслугі, атрыманне наяўных грашовых сродкаў і ажыццяўленне іншых аперацый.

|| памянш. ка́ртачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. ка́ртачны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

Картачная сістэма.

карто́вы гл. корт¹.