Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

каратэ́, нескл., н.

Спартыўная барацьба, якая выкарыстоўвае эфектыўныя прыёмы японскай сістэмы самаабароны без зброі, заснаванай на ўдарах рукамі і нагамі па найбольш уразлівых месцах цела чалавека.

караце́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

Сорт морквы з кароткім акруглым коранем; мышатка.

караце́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; незак.

Станавіцца карацейшым, менш працяглым у прасторы або ў часе.

Пад восень дні карацеюць.

караці́н, -у, м. (спец.).

Аранжава-жоўты пігмент, які спрыяе ўтварэнню ў арганізме вітаміну A.

У моркве многа караціну.

караці́ць, -рачу́, -ро́ціш, -ро́ціць; незак., што.

Рабіць карацейшым.

К. штаны.

кара́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго-што і без дап.

Падвяргаць пакаранню каго-н.

К. за злачынства.

|| зак. пакара́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны.

карача́еўцы, -аў, адз.а́евец, -ча́еўца, м.

Адзін з народаў, які насяляе Карачаева-Чаркескую Рэспубліку, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| ж. карача́еўка, -і, ДМа́еўцы, мн. -і, -ча́евак.

|| прым. карача́еўскі, -ая, -ае.

кара́чкі,

У выразах: на карачкі; на карачках (разм.) — поза, у якой чалавек стаіць, апіраючыся адначасова на абедзве рукі і нагі.

Станавіцца на карачкі.

Паўзці на карачках.

карбана́д, -у, Ма́дзе, м.

Свіное філе спецыяльнага прыгатавання.

|| прым. карбана́дны, -ая, -ае.

карбі́д, -у, М -дзе, м. (спец.).

Злучэнне вугляроду з некаторымі металамі і металоідамі.

К. кальцыю.

|| прым. карбі́давы, -ая, -ае.