Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

карабо́к, -бка́, мн. -бкі́, -бко́ў, м. (разм.).

Невялікая стандартная каробка для запалак.

К. запалак.

|| прым. карабко́вы, -ая, -ае.

карава́й, -я, мн. -і, -яў, м.

Вясельны абрадавы пірог круглай формы або вялікая булка, спечаная для якой-н. урачыстасці, свята.

Частаваць караваем.

|| прым. карава́йны, -ая, -ае.

карава́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Група ўючных жывёл, якія перавозяць грузы і людзей (у пустыні, у стэпе).

К. вярблюдаў.

2. Група суднаў, якія ідуць адно за адным.

|| прым. карава́нны, -ая, -ае.

кара́вець, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ее; незак.

Тое, што і каравіцца.

кара́віцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -віцца; незак.

Станавіцца каравым ад бруду (у 1 знач.); каравець.

караво́кі, -ая, -ае.

3 карымі вачамі.

караву́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Вайсковая ўзброеная варта.

Выклікаць к.

2. Абавязкі па ахове чаго-н.

Несці к.

Узяць каго-н. пад к.

3. у знач. выкл. Заклік на дапамогу пры небяспецы (разм.).

К!

Ратуйце!

Узяць на каравул — аддаць пашану асобым ружэйным прыёмам.

|| прым. караву́льны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

К. начальнік.

Змяніць каравульных (наз.).

кара́вы, -ая, -ае.

1. Каляны ад засохлай гразі.

Каравая ануча.

2. Нягладкі, скрыўлены, шарахаваты, загрубелы.

Каравыя рукі.

3. перан. Няскладны, няўмелы, груба выкананы.

Каравыя выразы.

|| наз. кара́васць, -і, ж.

каравя́к, -у́, м. (разм.).

Каровін гной (у 2 знач.).

Каравяком з глінаю абмазваюць яблыні.

карага́ч, -а́ і (пра драўніну і зб.) -у́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Паўднёвае дрэва ці куст сямейства вязавых; бераст.

|| прым. карага́чавы, -ая, -ае.