Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

канані́чны, -ая, -ае.

1. Які адпавядае канону.

2. Прызнаны царквой у якасці Свяшчэннага Пісання.

Кананічныя кнігі.

3. Прыняты за ўзор, цвёрда ўстаноўлены.

Кананічныя тэксты.

|| наз. канані́чнасць, -і, ж.

кана́па, -ы, мн. -ы, -на́п, ж.

Прадмет мяккай мэблі са спінкай і падлакотнікамі для сядзення і ляжання.

|| прым. кана́пны, -ая, -ае.

канапа́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто пасе коней.

канапа́ціць, -па́чу, -па́ціш, -па́ціць; -па́чаны; незак., што.

Затыкаць дзіркі, шчыліны чым-н. (пакуллем, мохам і інш.).

К. сцены.

К. лодку.

|| зак. заканапа́ціць, -па́чу, -па́ціш, -па́ціць; -па́чаны.

|| наз. канапа́чанне, -я, н.

канапе́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

Народная назва некаторых відаў лугавых траў (дрыжніку, кураслепу і інш.).

канапля́нік, -а і -у, м.

1. -у, зб. Сцёблы канопляў без насення, канапляная салома.

2. -а, мн. -і, -аў. Участак зямлі, засеяны каноплямі.

Крайнюю паласу агарода займаў к.

канапля́нішча, -а, н.

Поле, дзе раслі каноплі.

канапля́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. Невялікая пеўчая птушка атрада вераб’іных з доўгім хвастом і канічнай дзюбай, якая жывіцца пераважна насеннем травяністых раслін.

2. Цёплая хустка з канапляных нітак (разм.).

канапля́ны гл. каноплі.

канарэ́йка, -і, ДМэ́йцы, мн. -і, -рэ́ек, ж.

Пеўчая птушка паўднёвых краін з ярка-жоўтым апярэннем, больш вядомая як пакаёвая.

|| прым. канарэ́ечны, -ая, -ае.

К. спеў.