калі́ф, -а, мн. -ы, -аў, м.
Тое, што і халіф.
◊
Каліф на гадзіну (кніжн., часцей іран.) — пра чалавека, які займеў уладу на кароткі час.
калі́-не́будзь, прысл.
У які-небудзь няпэўны час.
Зайдзі к.
калма́ты, -ая, -ае.
1. Пакрыты густымі скудлачанымі валасамі, поўсцю; кудлаты, касматы.
Калматыя бровы.
2. перан. 3 няроўнымі, як бы пашматанымі на кавалкі краямі (пра хмары, клубы пары, туману і пад.).
Калматыя хмары.
|| наз. калма́тасць, -і, ж. (да 1 знач.).
калма́ціцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ціцца; незак.
Станавіцца калматым, кудлаціцца, касмаціцца.
|| зак. пакалма́ціцца, -ціцца, раскалма́ціцца, -ма́чуся, -ма́цішся, -ма́ціцца і (разм.) скалма́ціцца, -ціцца.
калма́ціць, -ма́чу, -ма́ціш, -ма́ціць; -ма́чаны; незак., каго-што.
Рабіць калматым, кудлаціць, касмаціць.
К. воўну.
К. валасы.
|| зак. пакалма́ціць, -ма́чу, -ма́ціш, -ма́ціць; -ма́чаны, раскалма́ціць, -ма́чу, -ма́ціш, -ма́ціць; -ма́чаны і (разм.) скалма́ціць, -ма́чу, -ма́ціш, -ма́ціць; -ма́чаны.
калмы́кі, -аў, адз. калмы́к, -а, м.
Народ, што складае асноўнае насельніцтва Рэспублікі Калмыкія, якая ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.
|| ж. калмы́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.
|| прым. калмы́цкі, -ая, -ае.
кало́да¹, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ло́д, ж.
1. Кароткае тоўстае бервяно.
2. Вулей, зроблены з камля дуплістага дрэва.
Чатыры калоды пчол.
3. перан. Пра непаваротлівага, нязграбнага чалавека (разм., пагард.).
◊
Цераз пень калоду (разм., неадабр.) — дрэнна, абы-як (рабіць што-н.).
кало́да², -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ло́д, ж.
Камплект ігральных карт.
У калодзе 52 карты.