Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

калідо́рны, -ага, мн. -ыя, -ых, м. (разм.) Работнік гасцініцы, які абслугоўвае некалькі нумароў.

|| ж. калідо́рная, -ай, мн. -ыя, -ых.

калі́зія, -і, мн. -і, -зій, ж. (кніжн.).

Сутыкненне процілеглых поглядаў, інтарэсаў, імкненняў.

|| прым. калізі́йны, -ая, -ае.

ка́лій, -ю, м.

Хімічны элемент, мяккі метал серабрыста-белага колеру.

|| прым. ка́ліевы, -ая, -ае і калі́йны, -ая, -ае.

Каліевыя солі.

Калійныя ўгнаенні.

калі́ка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -ліцы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -лік.

У рускім народным эпасе: вандроўны старац, пераважна сляпы, які спявае духоўныя вершы і збірае міласціну.

калі́на, -ы, мн. -ы, -лін, ж.

Кустовая расліна сямейства бружмелевых з белымі кветкамі і чырвонымі горкімі ягадамі, а таксама ягады гэтай расліны.

|| прым. калі́навы, -ая, -ае.

калі́ннік, -у, м., зб.

Зараснік каліны.

калі́сьці, прысл.

Некалі ў мінулым, даўней.

К. яны часта сустракаліся.

калі́т, -у, М -ліце, м.

Запаленне тоўстай кішкі.

|| прым. калі́тны, -ая, -ае.

калі́ўе, -я, н., зб.

Калівы (у 1 знач.); сцёблы збожжавых злакаў, траў.

Палеглае к. жыта.

ка́ліўца гл. каліва.