Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

ідыёцтва, -а, н. (разм.).

Неразумнасць, бязглуздасць; ідыёцкі ўчынак.

іды́лія, -і, ж.

1. Невялікі літаратурны твор, у якім ідэалізавана паказваецца вясковы побыт на ўлонні прыроды.

2. перан. Спакойнае, нічым не засмучанае, шчаслівае існаванне (іран.).

|| прым. ідылі́чны, -ая, -ае.

і́дыш, -а, м.

Сучасная мова германскіх па паходжанні яўрэяў.

Ведаць і.

ідыяма́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

У мовазнаўстве: вучэнне аб ідыёмах, а таксама сукупнасць ідыём якой-н. мовы.

Беларуская і.

|| прым. ідыяматы́чны, -ая, -ае.

Ідыяматычныя выразы.

ідыясінкразі́я, -і, ж. (спец.).

Павышаная, хваравітая адчувальнасць арганізма да пэўных рэчываў, пахаў.

І. да алейных фарбаў.

|| прым. ідыясінкразі́чны, -ая, -ае.

ідыяты́зм, -у, м.

1. Псіхічная хвароба, якая праяўляецца разумовай адсталасцю, недаразвітасцю.

2. Неразумнасць, дурнота, бязглуздасць (разм.).

|| прым. ідыяты́чны, -ая, -ае.

ідэагра́ма, -ы, мн. -ы, -гра́м, ж.

Умоўны знак, сімвал, які абазначае на пісьме паняцце (у адрозненне ад літары, якая абазначае гук).

Шумерскія ідэаграмы.

ідэагра́фія, -і, ж.

Пісьмо пры дапамозе ідэаграм.

|| прым. ідэаграфі́чны, -ая, -ае.

Ідэаграфічнае пісьмо.

ідэа́л, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -у. Тое, што складае вышэйшую мэту дзейнасці, імкненняў.

Агульначалавечыя ідэалы.

2. -у, чаго або які. Дасканалы ўзор чаго-н.

І. жаночай прыгажосці.

3. -а. Вышэйшае ўвасабленне якіх-н. якасцей, узор годнасці.

Гэты чалавек — мой і.

ідэалізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., каго-што.

Паказаць (паказваць) лепшым, чым ёсць у сапраўднасці; надзяляць ідэальнымі якасцямі.

І. мінулае.

|| наз. ідэаліза́цыя, -і, ж.