Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

зняме́лы, -ая, -ае.

Тое, што і анямелы.

|| наз. зняме́ласць, -і, ж.

зняме́ць гл. нямець.

знямо́га, -і, ДМо́зе, ж.

Стан крайняй стомленасці, бяссілля.

Зваліцца з ног ад знямогі.

знямо́жаны, -ая, -ае.

Даведзены да знямогі; знясілены; які выражае знямогу.

З. чалавек.

З. твар.

|| наз. знямо́жанасць, -і, ж.

зняна́цку, прысл.

Раптоўна, нечакана.

З. напасці на варту.

зняпра́ўдзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак. (разм.).

Абвергнуць, даказаць непраўдзівасць чаго-н.

Ён імкнуўся з. распаўсюджаныя чуткі.

знясі́ленне, -я, н.

1. гл. знясіліцца, знясіліць.

2. Стан крайняй стомленасці, поўнай страты сіл.

Падаць ад знясілення.

знясі́лены, -ая, -ае.

Крайне стомлены, абяссілены, які сведчыць пра знясіленне.

З. арганізм.

|| наз. знясі́ленасць, -і, ж.

знясі́лець, -ею, -ееш, -ее; зак.

Стаць бяссільным, аслабець, знемагчы.

Стары зусім знясілеў.

знясі́ліцца, -люся, -лішся, -ліцца; зак.

1. Зрабіцца слабым, бяссільным.

З. ад цяжкай працы.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Спустошыцца (пра глебу).

Зямля знясілілася.

|| незак. знясі́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. знясі́ленне, -я, н.