Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

зно́швальнасць, -і, ж. (спец.).

Страта якасцей, псаванне чаго-н. пры выкарыстанні.

З. дэталей.

зно́шванне гл. знасіцца, знасіць¹.

зно́швацца гл. знасіцца.

зно́шваць гл. знасіць¹.

знудзе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак. (разм.).

Тое, што і знудзіцца.

знудзі́цца, -нуджу́ся, -ну́дзішся, -ну́дзіцца; зак., па кім-чым.

Сумуючы па кім-, чым-н., змучыцца, стаміцца.

З. па родных.

зну́дзіць, -дзіць; безас., зак. (разм.).

Зрабіцца блага, званітаваць.

знутры́, прысл.

З унутранага боку.

Зачыніць дзверы з. на завалу.

зню́хацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.

1. Пазнаць адзін аднаго па нюху.

Сабакі знюхаліся.

2. перан., з кім. Уступіць у тайную змову, блізкія адносіны (разм., неадабр.).

знябы́ты, -ая, -ае (разм.).

Змораны, змучаны.

З. ад доўгай хады.