збе́гацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.
Стаміцца, змарыцца бегаючы.
Збегаўся, ледзь ногі валачэ.
збе́гаць, -аю, -аеш, -ае; зак.
Схадзіць куды-н. хутка, бягом.
Збегай у магазін.
збе́глы, -ая, -ае (разм.).
Які збег, уцёк адкуль-н.
З. катаржнік.
збе́гчы, збягу́, збяжы́ш, збяжы́ць; збяжы́м, збежыце́, збягу́ць; збег, -гла; збяжы́; зак.
1. з чаго. Бягом спусціцца ўніз.
З. ўніз па лесвіцы.
2. Знікнуць тайком, уцячы.
З. з палону.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сцячы (пра вадкасць).
Вада збегла ў канаву.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Знікнуць, прапасці (пра ўсмешку, чырвань і пад.).
Усмешка збегла з твару.
5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пераліцца цераз край пры кіпенні.
Увесь накіп збег.
|| незак. збяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Сцежка збягае да ракі (перан.: спускаецца).
збе́гчыся, збягу́ся, збяжы́шся, збяжы́цца; збяжы́мся, збежыце́ся, збягу́цца; збе́гся, -глася; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Бягом сабрацца ў адным месцы (пра многіх).
З. на пажар.
Збеглася ўся вёска.
2. Паспець бегчы разам з кім-н. (разм.).
Дзе ж мне з вамі, маладымі, з.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Тое, што і ссесціся (у 2 знач.; разм.).
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стваро́жыцца, утварыць згусткі (пра малако).
Малако збеглася.
|| незак. збяга́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
збе́дніцца, -нюся, -нішся, -ніцца; зак. (разм.).
Прыкінуцца бедным, няшчасным.
|| незак. збядня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.
збе́дніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены і збядні́ць, -ню́, -ні́ш, -ні́ць; зак., каго-што.
1. Зрабіць бедным; абядніць.
З. прыроду, высекшы лес.
2. Пазбавіць каго-, што-н. выразнасці, сілы.
З. літаратурны вобраз.
|| незак. збядня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
зберагчы́, -рагу́, -ражэ́ш, -ражэ́; -ражо́м, -ражаце́, -рагу́ць; збяро́г, зберагла́, -ло́; -ражы́; -ражо́ны; зак., каго-што.
Захаваць, не даць знікнуць, сапсавацца, прапасці.
З. час.
З. грошы.
З. прадукты.
|| незак. зберага́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. зберажэ́нне, -я, н.
|| прым. зберага́льны, -ая, -ае.
зберагчы́ся, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ражэ́цца; -рагу́цца; збяро́гся, зберагла́ся, -ло́ся; зак.
Захавацца непашкоджаным, нястрачаным, незрасходаваным.
|| незак. зберага́цца, -а́ецца.
зберажэ́нне, -я, н.
1. гл. зберагчы.
2. мн. Сабраная ў запас сума грошай.
Працоўныя зберажэнні.
Захоўваць зберажэнні ў банку.