Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

заўзя́ты, -ая, -ае.

1. Які з захапленнем займаецца чым-н., аддаецца чаму-н. або напорысты, упарты.

З. паляўнічы.

Ён быў чалавек з.: што ні задумае, даб’ецца.

2. Які выконваецца з запалам, напружаны.

Заўзятая праца.

Заўзятая бойка.

|| наз. заўзя́тасць, -і, ж.

заўлада́ць гл. завалодаць.

заўсёдны, -ая, -ае.

Які бывае заўсёды, пастаянны, звычайны.

З. госць.

Заўсёдныя клопаты.

заўсёды, прысл.

У любы час, пастаянна.

З. гатоў.

за́ўтра, прысл.

1. На наступны дзень пасля сягонняшняга.

Паедзем з.

2. у знач. наз., нескл., н. Заўтрашні дзень.

Адкласці на з. (да з.).

Шчаслівае сёння і светлае з.

за́ўтрашні, -яя, -яе.

Такі, які адбудзецца заўтра.

Заўтрашнія заняткі.

Клапаціцца пра з. дзень (перан.: пра бліжэйшае будучае).

заўча́сны, -ая, -ае.

Які адбыўся, наступіў раней належнага часу, тэрміну.

Заўчасная смерць.

Заўчасныя роды.

Хвалявацца яшчэ заўчасна (прысл.; яшчэ рана хвалявацца).

|| наз. заўча́снасць, -і, ж.

заўчо́ра, прысл.

Два дні таму назад.

|| прым. заўчара́шні, -яя, -яе.

зафарбава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны; зак., што.

Пакрыць, замазаць фарбай.

З. пляму.

|| незак. зафарбо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. зафарбо́ўванне, -я, н. і зафарбо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (спец.).

зафаршырава́ць гл. фаршыраваць.