Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

затыка́цца гл. заткнуцца.

затыка́ць гл. заткнуць.

заты́м, прысл.

1. Пасля гэтага, потым.

Зрабі, а з. хваліся.

2. У складзе злучніка мэты «затым каб».

Прыйшоў з., каб пагаварыць.

3. У складзе злучніка прычыны «затым што».

Адзінота мяне радавала яшчэ і з., што хацелася спакойна думаць.

затынкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; зак., што.

Пакрыць тынкам.

|| незак. затынко́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

за́тычка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Тое, чым затыкаюць што-н.

Драўляная з.

Ад усіх дзірак (бочак) затычка — пра чалавека, якога пастаянна скарыстоўваюць для замены каго-н., выканання розных даручэнняў і пад; які любіць умешвацца не ў свае справы ці прымаць удзел ва ўсім.

заўва́га, -і, ДМа́зе, мн. -і, -ва́г, ж.

1. Кароткае меркаванне наконт чаго-н.

Трапная з.

Заўвагі рэцэнзентаў.

2. Вымова, указанне на памылку.

Строгая з.

3. Дадатковая заметка, тлумачэнне да тэксту.

Падрадковыя заўвагі.

заўважа́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; незак.

Назірацца, выяўляцца.

Пры некаторых хваробах заўважаецца рэзкае павышэнне тэмпературы.

заўва́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак.

1. каго-што і са злуч. «што», «як». Убачыць, падмеціць, выявіць.

З. агеньчык удалечыні.

З., што слухачы стаміліся.

Не заўважылі, як даехалі да вёскі.

2. каго-што. Адзначыць, запомніць па якіх-н. прыметах.

З. месца ў кустах, дзе ляжаў ранены.

3. Сказаць што-н., уставіць у размову. «Яно так і ёсць на самай справе», — заўважыў старшыня.

|| незак. заўважа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

заўдаве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак. (разм.).

Стаць удавой, удаўцом, аўдавець.

заўжды́, прысл.

Тое, што і заўсёды.