Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

загавары́ць², -вару́, -во́рыш, -во́рыць; -во́раны; зак., каго-што.

Уздзейнічаць на каго-, што-н. замовай, загаворам².

З. ад хваробы.

Загаварыць зубы каму-н. (разм.) — наўмысна адцягнуць увагу ад чаго-н. пабочнымі размовамі.

|| незак. загаво́рваць, -аю, -аеш, -ае.

загаве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

Перастаць есці скаромнае; пачаць пасціць.

Загавець душой (разм.) — аддаць богу душу, памерці.

за́гавіны, -він.

У веруючых: апошні дзень перад постам, калі дазваляецца есці скаромнае.

загаво́р¹, -у, мн. -ы, -аў, м.

Тайнае пагадненне аб сумесных дзеяннях супроць каго-н. у палітычных і іншых мэтах.

З. мяцежнікаў.

загаво́р², -у, мн. -ы, -аў, м.

У забабонных уяўленнях: магічныя словы, якія маюць гаючую, лекавую сілу.

З. ад болю зубоў.

загаво́рвацца і загава́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

1. гл. загаварыцца.

2. Гаварыць бяссэнсіцу ў выніку расстройства, хваравітага стану, старасці.

Стары пачаў з.

загаво́рваць¹ і загава́рваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. гл. загаварыць¹.

2. з кім. Імкнуцца распачаць гаворку.

загаво́рваць² і загава́рваць² гл. загаварыць².

загаво́ршчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Удзельнік тайнага пагаднення.

|| ж. загаво́ршчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

загагу́ліна, -ы, мн. -ы, -лін, ж. (разм.).

Мудрагелісты загіб, кручок.

Пісаць з загагулінамі.