Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

завяршы́ць, -вяршу́, -ве́ршыш, -ве́ршыць; -ве́ршаны; зак., што.

1. Зрабіць верх у чым-н.

З. стог.

2. Давесці да канца, закончыць, скончыць.

З. сяўбу.

З. вучобу.

|| незак. завярша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. завяршэ́нне, -я, н.

завярэ́нне гл. заверыць.

завяшча́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто зрабіў завяшчанне.

|| ж. завяшча́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

завяшча́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

Вусны або пісьмовы наказ, які змяшчае распараджэнні (пераважна аб маёмасці) на выпадак смерці.

Духоўнае з. (перан.: запавет нашчадкам, паслядоўнікам).

|| прым. завяшча́льны, -ая, -ае.

Завяшчальнае пісьмо.

завяшча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак. і незак.

1. каго-што каму. Перадаць (перадаваць) па завяшчанні.

З. маёмасць сыну.

2. каму з інф. Даручыць (даручаць) што-н., выказаўшы перадсмяротную волю.

Вучоны завяшчаў прадоўжыць справу сваім вучням.

загава́рвацца гл. загаворвацца.

загава́рваць¹ гл. загаворваць¹.

загава́рваць² гл. загаворваць².

загавары́цца, -вару́ся, -во́рышся, -во́рыцца; зак.

Захапіцца размовай.

|| незак. загаво́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

загавары́ць¹, -вару́, -во́рыш, -во́рыць; зак.

1. Пачаць гаварыць.

Усе разам загаварылі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Абудзіцца, праявіцца ў дзеяннях, настроях і інш.

Сумленне загаварыла ў кім-н.

3. каго (што). Стаміць працяглымі размовамі (разм.).

З. размоўцу.

|| незак. загаво́рваць, -аю, -аеш, -ае.