Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

па́ўза

(лац. pausa, ад гр. pausis = спыненне)

кароткі перапынак у гутарцы, гучанні музычнага твора, працы і інш.

па́ўпер

(лац. pauper = бедны)

чалавек, пазбаўлены сродкаў для існавання.

паўперыза́цыя

(фр. pauperisation, ад лац. pauper, -eris = бедны)

працэс масавага збяднення працоўных.

паўэрлі́фтынг

(англ. powerlifting, ад power = сіла + lifting = падыманне)

атлетычнае сілавое трохбор’е, куды ўваходзіць прысяданне са штангай, жым штангі лежачы на спіне і падыманне штангі ад падлогі.