Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

па́па

(лац. рара, ад гр. pappas = бацька)

галава каталіцкай царквы і дзяржавы Ватыкан.

папара́цы

(іт. paparazzo)

фотарэпарцёр, які імкнецца пранікнуць у прыватнае жыццё славутасцей з мэтай зрабіць сенсацыйныя здымкі.

папко́рн

(англ. popcorn, ад рор = лопаць з трэскам + corn = кукуруза)

пражаная паветраная кукуруза.

папулі́зм

(фр. populisme, ад лац. populus = народ)

паддобрыванне да народных мас, заснаванае на легкаважных абяцаннях, дэмагагічных лозунгах.

папулі́ст

(англ. populist, фр. populiste, ад лац. populus = народ)

палітычны лідэр, які робіць стаўку на падтрымку шырокіх народных мас і дабіваецца папулярнасці за кошт абяцанняў, у далейшым малаажыццявімых.

папуля́рны

(лац. popularis = народны)

1) агульнадаступны, зразумелы па прастаце, яснасці выкладу (напр. пая брашура, п-ая музыка);

2) шырока вядомы, прызнаны; распаўсюджаны (напр. п. кінаартыст, п-ая песня).

папуры́

(фр. pot-pourri = літар. мешаная страва)

1) музычная п’еса, якая складаецца з урыўкаў розных агульнавядомых мелодый;

2) перан. мешаніна, сумесь розных рэчаў.