Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пу́бліка

(польск. publika, ад лац. publicus = грамадскі)

людзі, якія знаходзяцца дзе-н. у якасці слухачоў, гледачоў, наведвальнікаў.

публіка́цыя

(лац. publicatio)

1) аб’яўленне чаго-н. для агульнага ведама праз друк (напр. п. аб’явы);

2) друкаванне якіх-н. матэрыялаў у кнізе, газеце, часопісе;

3) тое, што апублікавана, выдадзена.

публіцы́ст

(ням. Publizist, ад лац. publicus = грамадскі)

пісьменнік, які піша творы на грамадска-палітычныя тэмы.

публіцы́стыка

(ням. Publizistik, ад лац. publicus = грамадскі)

від літаратуры і журналістыкі (артыкулы, нарысы, памфлеты, фельетоны і інш.), які аналізуе сучаснае жыццё ў мнагастайнасці палітычных, эканамічных, прававых, філасофскіх, мастацкіх і іншых праблем.

пуло́вер

(англ. pull-over, ад pull = цягнуць + over = зверху)

трыкатажны світэр без каўняра і засцежак.

пульс

(лац. pulsus = штуршок)

1) рытмічны рух сценак артэрый, які выклікаецца біццём сэрца;

2) перан. рытм, тэмп чаго-н. (жыцця, дзейнасці).

пульт

(ням. Pult, ад лац. pulpitum = памост, трыбуна)

1) падстаўка для нот у выглядзе нахіленай рамы на высокай ножцы (напр. дырыжорскі п.);

2) пункт аўтаматычнага кіравання чым-н. (напр. дыспетчарскі п.).

пункт

(лац. punctum = кропка)

1) месца ў прасторы, якое прызначана для чаго-н. ці чым-н. адрозніваецца ад іншых (напр. камандны п., населены п.);

2) невялікі раздзел, асобнае палажэнне якога-н. тэксту (напр. пяты п. інструкцыі);

3) момант у развіцці падзей, дзеяння (напр. кульмінацыйны п.);

4) тэмпературная мяжа, пры якой рэчыва змяняе свой стан (напр. п. кіпення, п. плаўлення).

пунктуа́льны

(польск. punktualny < с.-лац. punctualis, ад лац. punctum = кропка)

вельмі дакладны, акуратны ў выкананні чаго-н. (напр. п. чалавек).

пу́нкцыя

(лац. punctio = укол)

пракол сценкі якой-н. поласці цела, сасуда, органа з лячэбнай або дыягнастычнай мэтай.