Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

плагія́т

(фр. plagiat, ад лац. plagiatus = выкрадзены)

прысваенне аўтарства на чужы твор літаратуры, навукі, мастацтва або выкарыстанне ў сваёй працы чужога твора без спасылкі на аўтара.

пла́зма

(н.-лац. plasma, ад гр. plasma = утварэнне)

1) вадкая частка крыві;

2) фіз. стан рэчыва, у які яно пераходзіць, пачынаючы з тэмператур у некалькі тысяч градусаў.

плака́т

(ням. Plakat)

вялікі каляровы малюнак з агітацыйным або рэкламным тэкстам.

плаке́тка

(фр. plaquette)

1) твор медальернага мастацтва, медаль прамавугольнай ці блізкай да прамавугольнай формы;

2) пласцінка з рэльефным адбіткам, якая ўжываецца для ўпрыгожвання мэблі.

пламбава́ць

(польск. plombować, ад фр. plomber)

1) запячатваць што-н. пломбай 1 (напр. п. вагон);

2) класці пломбу 2 (напр. п. зуб).

план

(лац. planum = плоскасць)

1) чарцёж якой-н. мясцовасці, будынка, прадмета (напр. тапаграфічны п., п. горада, п. школы);

2) загадзя намечаная праграма мерапрыемстваў, выканання пэўнай работы (напр. вытворчы п.);

3) задума, праект, асноўныя рысы якой-н. работы (напр. п. даклада);

4) размяшчэнне чаго-н. у перспектыве (напр. пярэдні п.);

5) спосаб разгляду чаго-н., пункт гледжання (напр. у тэарэтычным плане).

пластма́са

(ад гр. plastikos = пластычны + лац. massa = кавалак, камяк)

матэрыял, створаны на аснове прыродных і сінтэтычных высокамалекулярных злучэнняў, які лёгка фармуецца пры награванні, а потым устойліва захоўвае нададзеную яму форму.

пла́стык

(англ. plastic, ад гр. plastikos = пластычны)

тое, што і пластмаса.

пла́стыка

(н.-лац. plastica, ад гр. plastike = скульптура)

1) мастацтва, якое стварае вобразы шляхам лепкі, разьбярства і інш.;

2) эстэтычная выразнасць аб’ёмнай фігуры, гарманічнасць і грацыёзнасць рухаў цела.

пласты́чны

(гр. plastikos)

1) які адносіцца да пластыкі, вызначаецца гарманічнасцю, грацыёзнасцю (напр. п-ае мастацтва, п-ыя рухі);

2) здольны пад ціскам змяняць сваю форму, не ломкі (напр. п-ыя матэрыялы);

3) звязаны з перасадкай скуры (напр. п-ая аперацыя).