Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

псеўдані́м

(гр. pseudonymos, ад pseudos = выдумка, хлусня + onyma = імя)

выдуманае прозвішча, якім часам карыстаюцца пісьменнікі, мастакі, артысты і інш.

псіхаана́ліз

(ням. Psychoanalyse, ад гр. psyche = душа + analysis = аналіз)

метад даследавання і лячэння нервовых і псіхічных захворванняў, які заключаецца ў выяўленні падсвядомых слядоў афектыўных перажыванняў; прапанаваны ў канцы XIX ст. аўстрыйскім псіхіятрам З. Фрэйдам.

псіхало́гія

(ад гр. psyche = душа + logos = навука)

1) навука, якая вывучае працэсы і заканамернасці псіхічнай дзейнасці;

2) сукупнасць псіхічных працэсаў, што абумоўліваюць пэўны род дзейнасці (напр. п. творчасці);

3) асаблівасці характару, духоўны склад (напр. п. селяніна, п. дзіцяці).

псіхапа́т

(ад гр. psyche = душа + pathos = боль, пакута)

1) чалавек, які хварэе на псіхапатыю;

2) перан. узбаламучаны, неўраўнаважаны чалавек;

псіх.

псіхапа́тыя

(ад гр. psyche = душа + pathos = боль, пакута)

прыроджаная неўраўнаважнасць псіхікі, якая выяўляецца ў неадэкватных паводзінах і недастатковай сацыяльнай адаптацыі пры захаванні інтэлекту.

псіхатро́пны

(ад гр. psyche = душа + tropos = напрамак)

які аказвае ўплыў на псіхічныя працэсы (напр. п-ыя сродкі).

псіхатрэ́нінг

(ад гр. psyche = душа + англ. training = трэнінг)

трэніроўка, мэтай якой з’яўляецца дасягненне пэўнага псіхічнага стану каго-н.

псіхатэрапі́я

(ад гр. psyche = душа + therapeia = лячэнне)

метад лячэння хвароб псіхічнымі ўздзеяннямі на хворага, напр. гіпнозам.

псі́хіка

(гр. psychikos = душэўны)

сукупнасць душэўных перажыванняў як адлюстраванне ў свядомасці аб’ектыўнай рэальнасці; духоўная арганізацыя, душэўны склад чалавека.

псіхо́з

(фр. psychose, ад гр. psyche = душа)

1) псіхічнае захворванне, а таксама наогул ненармальнасць, дзівацтва ў псіхіцы чалавека;

2) перан. моцнае псіхічнае ўздзеянне якіх-н. з’яў, падзей, што нервуюць, выклікаюць страх (напр. ваенны п.).