Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пу́бліка

(польск. publika, ад лац. publicus = грамадскі)

людзі, якія знаходзяцца дзе-н. у якасці слухачоў, гледачоў, наведвальнікаў.

публіка́цыя

(лац. publicatio)

1) аб’яўленне чаго-н. для агульнага ведама праз друк (напр. п. аб’явы);

2) друкаванне якіх-н. матэрыялаў у кнізе, газеце, часопісе;

3) тое, што апублікавана, выдадзена.

публіцы́ст

(ням. Publizist, ад лац. publicus = грамадскі)

пісьменнік, які піша творы на грамадска-палітычныя тэмы.

публіцы́стыка

(ням. Publizistik, ад лац. publicus = грамадскі)

від літаратуры і журналістыкі (артыкулы, нарысы, памфлеты, фельетоны і інш.), які аналізуе сучаснае жыццё ў мнагастайнасці палітычных, эканамічных, прававых, філасофскіх, мастацкіх і іншых праблем.