Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

парнагра́фія

(фр. pornographie, ад гр. pornos = распуснік + grapho = пішу)

груба натуралістычнае адлюстраванне палавога жыцця ў літаратуры, выяўленчым мастацтве, тэатры, кіно, фатаграфіі, а таксама творы з такім зместам.

паро́дыя

(гр. parodia = спевы наадварот)

1) твор, сатырычна або камічна падроблены пад іншы твор;

2) перан. няўдалае, часта знешняе перайманне чаго-н., скажонае падабенства да чаго-н.

паро́ль

(фр. parole = слова)

сакрэтнае ўмоўнае слова або фраза для апазнання сваіх у канспіратыўных арганізацыях і на вайсковай службе.

партаты́ўны

(фр. portatif, ад лац. portare = насіць)

зручны для пераноскі, невялікіх памераў (напр. п. магнітафон).

партнёр

(фр. partenaire)

1) удзельнік гульні з кім-н. (на сцэне, у спорце і г. д.), а таксама наогул удзельнік якой-н. сумеснай дзейнасці;

2) краіна — удзельнік якога-н. саюза, блока, пагаднення.

партэ́р

(фр. parterre)

ніжні паверх глядзельнай залы з месцамі для публікі.

парцье́

(фр. portier, ад porte = дзверы)

служачы, які выдае ключы, прымае пошту ў вестыбюлі гасцініцы.

пары́раваць

(ням. parieren, ад фр. parer = адбіваць)

1) адбіваць удар праціўніка (пры фехтаванні);

2) перан. абвяргаць нападкі або довады праціўніка ў спрэчцы, палеміцы (напр. п. абвінавачанні).

парытэ́т

(ням. Parität, ад лац. paritas, -atis = роўнасць)

1) раўнапраўе бакоў пры разборы канфліктаў (напр. у міжнароднай нарадзе);

2) экан. адносіны паміж валютамі розных краін у золаце.