Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

парано́йя

(гр. paranoia = вар’яцтва)

хранічнае псіхічнае захворванне, якое характарызуецца стойкім трызненнем пры захаванні ў астатнім лагічнасці мыслення.

парапсіхало́гія

(ад гр. para = каля + psyche = душа + logos = слова)

1) галіна псіхалогіі, якая вывучае незвычайныя здольнасці чалавечага арганізма (яснабачанне, тэлепатыю і інш.);

2) тэлепатычныя здольнасці чалавека.

парафі́раваць

(фр. parapher)

падпісваць міжнародны дагавор ініцыяламі ўпаўнаважаных асоб кожнага з дагаворных бакоў для пацвярджэння папярэдняй дамоўленасці, да афіцыйнага падпісання.

пара́фія

(польск. parafia, ад лац. parochia)

1) касцельная акруга, якая падпарадкоўваецца аднаму ксяндзу;

2) перан. тэрыторыя, якая знаходзіцца пад чыім-н. кіраўніцтвам.

парвеню́

(фр. parvenu)

асоба, якая хутка дасягнула высокага службовага становішча або прабілася ў вышэйшыя слаі грамадства; выскачка.

па́ркер

(англ. Parker = назва фірмы)

аўтаручка (звычайна чарнільная, з залатым пяром) фірмы «Паркер».

па́ркінг

(англ. parking)

спецыяльна абсталяванае месца для часовай стаянкі аўтатранспарту.

парла́мент

(англ. parliament)

вышэйшы заканадаўчы орган з выбарных прадстаўнікоў у многіх краінах.

парламента́рый

(англ. parliamentarian)

член парламента.

парламенцёр

(фр. parlementaire, ад parler = гаварыць)

асоба, якая пасылаецца адным з ваюючых бакоў для перагавораў з праціўнікам.