Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пантамі́ма

(гр. pantomimos = які ўсё пераймае)

тэатральны спектакль, у якім змест сцэн перадаецца не словамі, а жэстамі, мімікай, пластычнымі рухамі.

пантэо́н

(гр. pantheion, ад pan = усё + theos = бог)

1) храм, прысвечаны ўсім багам, у старажытных грэкаў і рымлян;

2) манументальны будынак, прызначаны для пахавання выдатных дзеячаў.

панэ́ль

(ням. Paneel)

1) плоская пліта завадскога вырабу як частка сцяны будынка;

2) драўляная абшыўка або афарбоўка ніжняй часткі сцяны ў памяшканні;

3) частка электрычнага шчыта, пульта кіравання, прыбора, на якой размешчана сігнальная, кантрольная, вымяральная і іншая апаратура;

4) тое, што і тратуар.