палі́тыка
[гр. politike (techne) = уменне кіраваць дзяржавай]
1) дзейнасць органаў дзяржаўнай улады, партый, грамадскіх груп у галіне ўнутрыдзяржаўнага кіравання і міжнародных адносін, адпаведная іх інтарэсам і мэтам (напр. п. мірнага суіснавання);
2) сукупнасць пытанняў і падзей унутранага і міжнароднага грамадскага жыцця;
3) характар чыіх-н. паводзін, накіраваны на дасягненне пэўнай мэты (напр. мне твая п. вядома).
паліяты́ў
(фр. palliatif, ад лац. palliatus = прыкрыты)
1) лякарства або іншы сродак, які дае часовую палёгку хвораму, але не вылечвае хваробу;
2) перан. сродак, які дае часовы выхад з цяжкага становішча; паўмера.
палтэрге́йст
(ням. Poltergeist, ад Polter = шум + Geist = дух)
1) містычны дух, нябачная істота, якой прыпісваюць розныя непрыемныя з’явы ў доме, што звычайна суправаджаюцца шумам;
2) з’явы перамяшчэння або знікнення прадметаў, якія адбываюцца дома і тлумачацца выхадкамі дамавіка, духа.
пальпа́цыя
(лац. palpatio = абмацванне)
мед. метад абследавання органаў хворага шляхам абмацвання пальцамі або далонямі рук.
паля́рны
(с.-лац. polaris)
1) які знаходзіцца на полюсе або ў раёне полюса (напр. п-ая станцыя, п. дзень);
2) перан. супрацьлеглы (напр. п-ыя погляды).