Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

е́рась

(гр. hairesis)

1) рэлігійная плынь, варожая догматам пануючай рэлігіі;

2) перан. адступленне ад агульнапрынятых правіл, палажэнняў;

3) перан. бязглуздзіца, лухта (несці е.).

ераты́к

(гр. hairetikos)

1) адступнік ад догматаў пануючай рэлігіі, паслядоўнік ерасі;

2) перан. той, хто адступае ад агульнапрынятых правіл, палажэнняў.