Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

епа́рхія

(гр. eparchia)

царкоўна-адміністрацыйная тэрытарыяльная адзінка ў праваслаўнай, каталіцкай і англіканскай цэрквах.

епі́скап

(гр. episkopos)

вышэйшае духоўнае званне ў праваслаўнай царкве (параўн. біскуп).

епіскапа́льны

(лац. episcopalis, ад гр. episkopos = епіскап)

які належыць епіскапу.

епіскапа́т

(лац. episcopatus, ад гр. episkopos = епіскап)

1) улада епіскапа;

2) епіскапы дадзенай царкоўнай акругі, дадзенага краю.

епітрахі́ль

(гр. epitrachelion)

частка абрадавага адзення праваслаўнага свяшчэнніка, якая носіцца на шыі і мае выгляд доўгага палотнішча з крыжамі.

епты́м’я

(гр. epitimia)

пакаранне ў выглядзе посту, доўгіх малітваў, якое накладаецца царквой на таго, хто парушае рэлігійныя нормы.