Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фотаэлектро́нны

(ад фота- + электрон)

звязаны з працэсам пераўтварэння слабага святла ў электрычныя сігналы або імпульсы дастатковай велічыні (напр. ф-ыя прыборы).

фотаэлектры́чны

(ад фота- + электрычны)

звязаны з працэсам непасрэднага пераходу светлавой энергіі ў электрычную (напр. ф. эфект).

фотаэлеме́нт

(ад фота- + элемент)

прыбор, які ператварае светлавую энергію ў электрычную.

фотаэмі́тэр

(ад фота- + лац. emittere = вылучаць)

тое, што і фотакатод.

фотаэму́льсія

(ад фота- + эмульсія)

святлоадчувальны слой на фотаматэрыялах (фотапласцінках, плёнках, паперы).

фотаэфе́кт

(ад фота- + эфект)

з’ява непасрэднага пераўтварэння светлавой энергіі ў электрычную.

фра

(іт. fra, ад лац. frater = брат)

часціца, якая ўжываецца перад іменем каталіцкага манаха ў Італіі.

фрагіля́рыя

(н.-лац. fragilaria)

каланіяльная дыятомавая водарасць сям. фрагілярыевых, якая пашырана ў бентасе, планктоне прэсных, саланаватых і марскіх вадаёмаў.

фрагмапла́ст

(ад гр. phragmos = перагародка + -пласт)

унутрыклетачная пласцінка, зачатак клетачнай сценкі, які ўзнікае пры дзяленні клетак большасці раслін.

фрагме́нт

(лац. fragmentum = абломак, кавалак)

частка твора мастацтва (карціны, скульптуры), урывак тэксту, музычнага твора.