Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэтраспе́кцыя

(ад лац. retro = назад + spectare = глядзець)

1) погляд у мінулае, аналіз мінулых падзей, перажыванняў;

2) зварот да мінулага для выяўлення ў ім зародкаў тэндэнцый, уласцівых сучаснасці;

3) погляд на прагрэсіўныя сацыяльныя ідэалы як на такія, якія ўжо існавалі ў больш-менш аддаленым мінулым.

рэтра́та

(іт. retratta)

тое, што і рэкамбіё.

рэтрафле́ксны

(ад лац. retro = назад + flexio = згібанне);

лінгв. р. зычны — зычны гук, пры вымаўленні якога кончык языка паднімаецца да цвёрдага паднябення, напр. у некаторых індыйскіх мовах.

рэтро́метр

(ад лац. retro = назад + -метр)

прыбор, які перадае паведамленні на вялікія адлегласці пры дапамозе светлавых сігналаў, што прамадуляваны гукавымі сігналамі.

рэту́р

(фр. retour = вяртанне)

тое, што і рэтрата.

рэ́туш

(фр. retouche)

выпраўленне малюнка, фотаздымка або негатыва шляхам падмалёўкі.

рэтушава́ць

(фр. retoucher)

падпраўляць рэтушшу (напр. р. фотаздымак).

рэтушо́р

(фр. retoucheur)

спецыяліст па рэтушаванню.

рэты́кула

(лац. reticulum = сетачка)

група адчувальных клетак у аматыдыі.

рэтыкулаэндатэлія́льны

(ад лац. reticulum = сетка + гр. endon = унутры + thele = сасок)

які мае адносіны да клетак мезенхімнага (гл. мезенхіма) паходжання, здольных да фагацытозу, што складаюць рэтыкулярную тканку рада органаў і выконваюць у арганізме ахоўную ролю.