Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рэто́рта

(лац. retorta = літар. павернутая назад)

пасудзіна з доўгім адагнутым убок горлам для перагонкі вадкасцей.

рэ́тра

(лац. retro = назад)

усё, што ўзнаўляе старадаўнае, мінулае (напр. мода на р.).

рэтраакты́ўнасць

(ад лац. retro = назад + актыўнасць)

юр. зваротная сіла закона.

рэтрагра́д

(лац. retrogradus = які ідзе назад)

праціўнік прагрэсу, рэакцыянер.

рэтрансля́тар

(ад рэ- + транслятар)

адна за прамежкавых радыё- ці тэлевізійных станцый у ланцугу перадавальных і прыёмных станцый.

рэтрансля́цыя

(ад рэ- + трансляцыя)

прыём і перадача сігналаў на прамежкавым пункце сувязі з мэтай павелічэння дальнасці іх дзеяння.

рэтранспланта́цыя

(ад рэ- + трансплантацыя)

паўторная трансплантацыя.

рэтраншэме́нт

(фр. retranchement = адсяканне)

уст. ваеннае ўмацаванне, размешчанае ззаду галоўнай пазіцыі таго, хто абараняецца.

рэтраспекты́ва

(ад лац. retro = назад + spectare = глядзець)

тое, што змяшчае рэтраспектыўны агляд (напр. дэманстрацыя старых кінафільмаў, якія паказваюць гісторыю кіно, апісанне чаго-н.).

рэтраспекты́ўны

(ад лац. retro = назад + spectare = глядзець)

звернуты назад, да мінулага; прысвечаны разгляду мінулага.