фотасфе́ра
(ад фота- + сфера)
ніжні слой сонечнай атмасферы, які ўтварае бачную паверхню Сонца.
фотасфе́ра
(ад фота- + сфера)
ніжні слой сонечнай атмасферы, які ўтварае бачную паверхню Сонца.
фотасхе́ма
(ад фота- + схема)
група аэрафотаздымкаў, сумешчаных па агульных контурах і зманціраваных на агульнай аснове.
фотата́ксіс
(ад фота- + таксіс)
рухальная рэакцыя раслінных і прасцейшых жывёльных арганізмаў у адказ на дзеянне святла (
фотатапагра́фія
(ад фота- + тапаграфія)
спосаб стварэння тапаграфічных карт на аснове апрацоўкі фотаздымкаў мясцовасці.
фотатранзі́стар
(ад фота- + транзістар)
паўправадніковы прыбор транзістарнага тыпу, заснаваны на выкарыстанні ўнутранага фотаэфекту.
фотатрансфарма́тар
(ад фота- + трансфарматар)
прыбор для атрымання фотаплана мясцовасці ў пэўным маштабе ў час аэрафотаздымкі.
фотатрапі́зм
(ад фота- + трапізмы)
змена напрамку росту органаў раслін у адносінах да святла, якое падае з аднаго боку (
фотатро́фы
(ад фота- + -трофы)
тое, што і аўтатрофы.
фотатрыянгуля́цыя
(ад фота- + трыянгуляцыя)
метад вызначэння становішча апорных пунктаў шляхам вымярэння аэрафотаздымкаў на фотаграмметрычных прыборах.
фотаты́пія
(ад фота- + -тыпія)
1) спосаб плоскага друку са шкляной або металічнай пласціны, на якой фатаграфічным шляхам нанесены тэкст;
2) адбітак, атрыманы такім спосабам.