Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

інтусусцэ́пцыя

(ад лац. intus = унутр + susceptio = прыманне на сябе)

разрастанне абалонак раслінных клетак у выніку ўкаранення новых малекул цэлюлозы і протапекціну (параўн. апазіцыя2 2).

і́нтыма

(лац. intimus = унутраны)

унутраная абалонка сценкі крывяносных сасудаў.

інты́мны

(фр. intime, ад лац. intimus = асабісты, унутраны)

1) глыбока асабісты, патаемны; сардэчны (напр. і-ыя перажыванні);

2) блізкі, прыязны, таварыскі (напр. і-ыя адносіны).

інты́на

(ад лац. intus = унутры)

унутраная абалонка пылковага зерня насенных раслін.

інтыфа́да

(ар. intifada = вытрасанне)

вызваленчы рух арабаў у Палестыне.

інтэграва́ць

(лац. integrare = узнаўляць)

1) праводзіць інтэграцыю 1;

2) мат. знаходзіць інтэграл пэўнай функцыі.

інтэгра́л

(ад лац. integer = цэлы)

паняцце ў матэматыцы аб цэлай велічыні як суме сваіх бясконца малых частак (неазначальны і., азначальны і.).

інтэгра́льны

(п.-лац. integralis)

1) які мае адносіны да інтэграла (напр. і-ыя ўраўненні);

2) цэласны, адзіны.

інтэгра́тар

(лац. integrator = які робіць цэлым)

прыбор для вылічэння некаторых інтэгралаў (напр. момантаў інерцыі, плошчаў плоскіх фігур).

інтэгра́ф

[ад інтэ(грал) + -граф]

прыбор для вычэрчвання інтэгральнай крывой па зададзеных дыферэнцыяльных ураўненнях.